Беларускі тэнісіст Ілья Івашка выйграў у першым крузе турніру ў Нідэрландах
У паядынку першага раўнда 7 чэрвеня беларус перамог амерыканскага тэнісіста Макензі Макдональда (51) - 6:3, 6:7 (8:10), 6:1. Матч доўжыўся 2 гадзіны 15 мінут. У 1/8 фіналу сапернікам Ільі Івашкі будзе фін Эміл Руусувуоры (62).