«За мяжой „беглыя“ не схаваюцца». Як дыктатары помсьцяць тым, хто пасьпеў уцячы ад палітычных рэпрэсій
Катаваньні, арышты, зьдзекі ў турме — гэта яшчэ ня ўвесь арсэнал дыктатуры супраць іншадумцаў. На чарзе — помста тым, хто здолеў пазьбегнуць казэматаў «Амэрыканкі» і Акрэсьціна і знайшоў прытулак за мяжой.