Макрон заявіў, што Ўкраіне трэба будзе весьці перамовы з Расеяй. У Кіеве чакаюць ягонага першага візыту падчас вайны
![Макрон заявіў, што Ўкраіне трэба будзе весьці перамовы з Расеяй. У Кіеве чакаюць ягонага першага візыту падчас вайны](https://gdb.rferl.org/080a0000-0a00-0242-5206-08da4e9ba8a7_w800_h450.jpg)
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон, выказваньні якога ў апошні час выклікалі незадаволенасьць у Кіеве, у сераду зноў заявіў, што «ў нейкі момант» прэзыдэнту Ўкраіны і іншым прадстаўнікам гэтай краіны давядзецца весьці перамовы з Расеяй аб міры.