Два гады таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
Паводле сацыялагічных апытанняў, былы банкір меў найвышэйшы электаральны рэйтынг сярод усіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на выбарах 2020 году, уключаючы Лукашэнку.
Artykuł Два гады таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Роўна два гады таму, 18 чэрвеня затрымалі былога старшыню «Бел-газ-прам-банку» Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка перадвыбарнага штабу Эдуарда Бабарыку. Яны накіроўваліся ў ЦВК, каб здаць сабраныя подпісы за вылучэнне Бабарыкі-старэйшага кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.
Святлана Ціханоўская і яе каманда запісалі відэа ў падтрымку Віктара Бабарыкі і яго каманды, у якім расказваюць свае асабістыя гісторыі пра каманду Бабарыкі, а таксама, выказваюць цяпло і падтрымку Віктару Бабарыку і «выдатным людзям, якія працавалі, працуюць і яшчэ будуць працаваць з ім».
Віктару Бабарыку ў ліпені мінулага году прысудзілі 14 гадоў калоніі. Паводле сацыялагічных апытанняў, былы банкір меў найвышэйшы электаральны рэйтынг сярод усіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на выбарах 2020 году, уключаючы Лукашэнку.
Суда над яго сынам яшчэ не было, Эдуард Бабарыка дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА. Яго афіцыйна абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Artykuł Два гады таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.