Стваральніка Тэлеграм-чату з Пухавіцкага раёну асудзілі на восем год калёніі ўзмоцненага рэжыму
У Магілёўскім абласным судзе 20 чэрвеня вынесены прысуд жыхару Пухавіцкага раёну, палітвязьню Яўгену Люльковічу, якога абвінавацілі ў «Распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо сацыяльнай варожасьці» і ў «Арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»