Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июнь
2022

Цэны на энэрганосьбіты і харчаваньне рэкордна растуць ва ўсім сьвеце

0
Цэны на энэрганосьбіты і харчаваньне рэкордна растуць ва ўсім сьвеце

Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну выклікала глябальны рост цэнаў на энэрганосьбіты і харчаваньне. Гэта прывяло да істотнага павелічэньня інфляцыі ў многіх краінах сьвету. У Нямеччыне, Вялікай Брытаніі і ЗША яна дасягнула максымуму за 40 гадоў. Пра сытуацыю на сусьветным рынку расказвае расейскі праект Re:Russia, сытуацыю ў асобных краінах апісвае брытанскае выданьне The Guardian.

Паводле зьвестак Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР), на якія спасылаецца Re:Russia, са студзеня 2022 году вугаль у сьвеце падаражэў на 69%, пшаніца — на 60%, газ — на 55% у ЗША і на 27% у Эўропе. Глябальныя цэны на прадукты харчаваньня цяпер на 55% вышэйшыя, чым у сярэднім у 2014–2016 гадах.

Вайна ва Ўкраіне прывяла да таго, што на рынках збожжавых культураў і алею ўжо адчуваецца дэфіцыт. У сукупнасьці на Расею і Ўкраіну прыпадала 30% сусьветнага экспарту пшаніцы, 15% — кукурузы, 20% — мінэральных угнаеньняў, а таксама 20% — прыроднага газу і 11% — нафты.

Мацней за ўсё ад скачка інфляцыі пакутуюць бяднейшыя краіны, дзе харчаваньне і энэргія складаюць значную долю ў спажываньні.

Паводле інфармацыі The Guardian, у Індыі гародніна за апошні месяц падаражэла на 56%, рыс і пшаніцу бедным раздаюць бясплатна. На Філіпінах больш за 12% сем’яў хаця б раз за апошнія тры месяцы вымушана галадалі, цана на паліва там вырасла на 40% з пачатку году. У Нігерыі харчовая інфляцыя ў красавіку вырасла да 19%.

Аднак і ў разьвітых краінах інфляцыя, якая істотна павялічылася, падаўляе эканамічную актыўнасьць, што вядзе да зьніжэньня даходаў і балюча ўспрымаецца насельніцтвам.

У траўні 2022 году гадавая інфляцыя ў ЗША дасягнула 8,6%. Гэта самы рэзкі рост з 1981 году. У Нямеччыне інфляцыя ў траўні склала 7,9%, пры гэтым паліва стала ў сярэднім на 38% даражэйшым, а прадукты харчаваньня — на 11%. У Ірляндыі, адной з найбагацейшых краінаў Эўропы, цэны вырасьлі на 7,8% за год, газ падаражэў на 54%. У Бэльгіі інфляцыя дасягнула 9%, у Італіі — 6,8%.

Па выніках 2022 году сярэдняя інфляцыя ў краінах АЭСР складзе 8,5%. Па прагнозах Сусьветнага банку, пік глябальнай інфляцыі прыпадзе на сярэдзіну 2022 году, потым чакаецца яе зьніжэньне прыкладна на 3%.

У студзені 2022 году гадавыя тэмпы росту цэнаў у Расеі складалі 8,7%. Пасьля ўварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну інфляцыя павялічылася да двухзначных лічбаў, па выніках траўня яна склала 17,1%. Пры гэтым прадукты харчаваньня за год падаражэлі на 21,5%.

Апроч вайны ва Ўкраіне, на глябальную інфляцыю ўплываюць наступствы пандэміі COVID-19 і анамаліі надворʼя, выкліканыя зьменай клімату.





Губернаторы России
Москва

Собянин принял решение увеличить фонд грантов одаренным учащимся школ искусств





Москва

Развод на договорных матчах: схемы, риски и пути предотвращения


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

В мэрии Москвы рассказали о новых маршрутах круизных теплоходов



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Тимати

Мама Тимати не справляется с внучкой: «Сказать, что мне трудно — ничего не сказать»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

4 современных общественных пространства появятся на севере Москвы в 2024 г

Фитнес прокачивает онлайн // Благодаря чему растет спрос на видеотренировки

Развод на договорных матчах: схемы, риски и пути предотвращения


WTA

Касаткина обыграла Марию и вышла в третий круг турнира WTA-1000 в Риме



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Архангельск

В Архангельске девочка родила в ТЦ и бросила ребенка умирать в лесу



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России