У другі дзень на ЦТ па матэматыцы не з'явіліся каля 5 працэнтаў абітурыентаў, выдаленых за парушэнні не было
"Сёння другі дзень абітурыенты здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы. На іспыты не з'явіліся каля 5 працэнтаў з іх. Гэта адпавядае сярэдняй лічбе мінулага года. Выдаленых за парушэнні не было. Два чалавекі не змаглі завяршыць тэсціраванне па медпаказаннях", - праінфармаваў Юрый Міксюк.