Новая зброя ў вайне супраць Расеі: ЗША перадалі Ўкраіне сыстэмы залпавага агню, Нямеччына паабяцала сыстэму СПА
Амерыканскія рэактыўныя сыстэмы залпавага агню HIMARS прыбылі ва Ўкраіну. Пра гэта паведаміў у Твітэры міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў. Ён падзякаваў свайму амерыканскаму калегу Лойду Остыну «за гэтыя магутныя прылады».