Захаду не хапае боепрыпасаў для Ўкраіны ў доўгай вайне, — брытанскі міністар абароны
У Захаду аказалася недастаткова боепрыпасаў для падтрымкі Ўкраіны ў доўгай вайне. Пра гэта 23 чэрвеня заявіў міністар абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолэс, выступаючы ў Лёндане, паведамляе газэта The Times.