Выйшаў фільм «Апошнія сьведкі старой Горадні» пра людзей, якія пакінулі горад пасьля Другой сусьветнай вайны
Фільм «Апошнія сьведкі старой Горадні» каманда МОSТ Media здымала цягам двух месяцаў у розных польскіх гарадах. Карціна разьбітая на чатыры часткі: міжваенны пэрыяд; 1939 год, прыход першых саветаў; жыцьцё ў Горадні трох гераінь фільма падчас нямецкай акупацыі і іхны пераезд у Польшчу.