Літва заклікала NATO павялічыць прысутнасьць у Прыбалтыцы праз «пагрозу з тэрыторыі Беларусі»
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ў інтэрвію Politico заявіў, што NATO неабходная больш «прыкметная» прысутнасьць у Прыбалтыцы, каб супрацьстаяць пагрозе, якая зыходзіць ад Расеі з тэрыторыі Беларусі.