Учора брат, а сёньня — вораг. Колькі часу спатрэбіцца, каб паміж беларусамі і ўкраінцамі ўсё стала «як раней»
У сёньняшняй Украіне на кожным рагу можна пачуць, прачытаць, убачыць, адчуць: «Ніколі мы ня будзем больш братамі...» І гэта ў дачыненьні ня толькі да расейцаў, але цяпер ужо і да беларусаў — пасьля таго як рэжым Лукашэнкі падтрымаў расейскую агрэсію і ўсяляк ёй спрыяе.