Абмяркоўвалі вайну ва Ўкраіне. Джонсан перасьцярог Макрона ад спробаў «залагодзіць канфлікт»
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам падкрэсьліў, што «любая спроба залагодзіць канфлікт цяпер» прывядзе толькі да працяглай нестабільнасьці. Пра гэта паведаміла прэс-служба брытанскага ўраду па выніках сустрэчы.