Вялікая Брытанія зоймецца праверкай экспарту збожжа Расеяй
Група спэцыялістаў з розных краін пад кіраўніцтвам Вялікай Брытаніі пачала распрацоўку тэхналёгіі, з дапамогай якой можна будзе вызначыць паходжаньне збожжа, якое пастаўляецца Расеяй на сусьветныя рынкі. Гэта дазволіць высьветліць, ці было збожжа вырашчана ва Ўкраіне.