Уладзімер Мацкевіч з турмы: «Сядзець за кратамі ня страшна, калі ёсьць сябры»
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч, якога на мінулым тыдні асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму, 27 чэрвеня меў спатканьне з роднымі і празь іх перадаў словы на волю сваім сябрам, калегам і ўсім, хто сочыць за яго лёсам.