Рэйкавым партызанам пагражае смяротная кара
Следчы камітэт скончыў следства і перадаў справу палітвязняў у пракуратуру.
Artykuł Рэйкавым партызанам пагражае смяротная кара pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Траім затрыманым рэйкавым партызанам, якія падазраюцца ў тым, што ноччу з 28 лютага на 1 сакавіка яны падпалілі рэлейную шафу на чыгунцы, што перашкодзіла перавозу расейскай вайсковай тэхнікі, можа пагражаць нават смяротнае пакаранне.
Следчы камітэт скончыў следства і перадаў справу палітвязняў у пракуратуру. Дзмітрыя Равіча, Дзяніса Дзікуна і Алега Малчанава абвінавачваюць у акце тэрарызму, здрадзе дзяржаве, удзеле у эстрэміцкім фармаванні, наўмысным пашкоджанні шляхоў зносін.
Следчы камітэт адзначыў, што палітвязням можа пагражаць смяротнае пакаранне.
Але юрыст Павел Сапелка тлумачыць, чаму гэта не так. Паводле яго, магчымасць расстрэльваць за антываенныя «партызанскія» замахі на чыгуначную інфраструктуру, якімі людзі спрабавалі прадухіліць перакідку расейскай вайсковай тэхнікі і ўзбраенняў ва Украіну, якая стала ахвярай агрэсіі, з’явіцца толькі ў дачыненні да дзеянняў, учыненых пасля 29 траўня 2022 года – дня ўступлення ў сілу адпаведных паправак.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Рэйкавым партызанам пагражае смяротная кара pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.