Затрымалі грамадскага актывіста Яўгена Батуру
Сёлета Яўген Батура і яго жонка — журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк правялі за кратамі 15 сутак
Artykuł Затрымалі грамадскага актывіста Яўгена Батуру pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Менску затрымалі грамадскага актывіста Яўгена Батуру, паведамляе „Новы час”.
Раніцай у сераду ў яго дома прайшоў ператрус. Пазней родным Батуры патэлефанаваў следчы і паведаміў, што ён затрыманы, бліжэйшыя 10 сутак правядзе на Акрэсціна. А пасля „будзе вызначана далейшая мера стрымання”.
Па словах следчага, Яўген Батура затрыманы „за ўдзел у падзеях 2020 года”. Сёлета Яўген Батура і яго жонка — журналістка „Новага Часу” Дзіяна Серадзюк правялі за кратамі 15 сутак. Іх абвінавацілі ў „непадпарадкаванні міліцыянерам”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Затрымалі грамадскага актывіста Яўгена Батуру pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.