Сяргей Бульба: На мяне ціснуць з-за словаў пра Лукашэнку
Cілавікі спрабуюць ціснуць на беларускага вайскоўца, заснавальніка “Белага легіёну”, Сяргея…
Artykuł Сяргей Бульба: На мяне ціснуць з-за словаў пра Лукашэнку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Cілавікі спрабуюць ціснуць на беларускага вайскоўца, заснавальніка “Белага легіёну”, Сяргея Бульбу праз яго родных у Менску. Хоць сам Сяргей ужо даўно не жыве ў Беларусі.
Сяргей лічыць, што гэта звязана з тым, што ён дае шматлікія інтэрв’ю ўкраінскім СМІ, у якіх выказвае сумнеў у тым, што Лукашэнка яшчэ мае магчымасці прымаць самастойныя рашэнні:
– Іх закранула тое, што я сцвярджаю, што Лукашэнка ўжо не суб’ект. І рашэнне пра ўвод беларускіх войскаў хутчэй за ўсё прымае не Лукашэнка, а менавіта Пуцін. А Пуцін разумее, што калі загнаць усё ж такі беларусаў прымусова туды, на той бок, то беларусы сапраўды будуць акрамя таго, што здавацца ў палон, то яшчэ і свядома разам з баявой тэхнікай пераходзіць на бок Украіны. Гэта я і спрабую данесці, што Лукашэнка больш не ёсць суб’ект, і што, на жаль, нам варта разумець, што Беларусь на сённяшні дзень знаходзіцца пад акупацыяй.
Падчас ператрусаў у родных Сяргея Бульбы ў Менску канфіскавалі яго медаль “100 гадоў БНР” і дыплом Рады БНР, а таксама вынеслі некаторыя кнігі. Апошні раз ператрус у Бульбы праводзілі ў 2007 годзе.
Таксама беларускі вайсковец пракаментаваў той факт, што з тэрыторыі Беларусі зноў ляцяць ракеты ва Украіну, а ў самой Беларусі праходзяць мабілізацыйныя вучэнні:
– Лукашэнка займаецца імітацыяй для Пуціна. Ён любіць яму дагаджаць. Вось гэтыя гучныя словы, калі Літва перапыніла транзіт у Калінінградскую вобласць, то “гэта фактычна Літва аб’явіла вайну Расеі”. Гаворачы гэта, ён проста падыгрывае Пуціну, стараецца яму дагадзіць. А з гэтымі вучэннямі, то сапраўды на час навучанняў аб’яўляецца вайсковы стан, але гэта тычыцца толькі ваенкаматаў. Звычайныя беларусы гэтага нават не заўважаць. Так што нічога такога крытычнага не адбываецца.
Сяргей Бульба кажа, што хваляцца трэба тады, калі пачнуць мабілізаваць тылавыя структуры і медыцынскі персанал. Пакуль гэтага не адбылося, але сітуацыя ўсё роўна няпэўная.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сяргей Бульба: На мяне ціснуць з-за словаў пра Лукашэнку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.