За чэрвень у Беларусі адбылося 46 лясных пажараў – невялікія паказчыкі
Пад асаблівай увагай знаходзіцца тарфяністая мясцовасць.
Artykuł За чэрвень у Беларусі адбылося 46 лясных пажараў – невялікія паказчыкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
За чэрвень у Беларусі адбылося 46 лясных пажараў і 148 узгаранняў у экасістэмах. Ратавальнікі адзначаюць, што гэта адносна невялікія паказчыкі і дасягнутыя яны дзякуючы забаронам і абмежаванням на наведванне лясоў.
Пад асаблівай увагай знаходзіцца тарфяністая мясцовасць, бо калі пачынае гарэць гэты прыродны рэсурс, то ліквідаваць яго надзвычай складана, – адзначае ратавальнік Ігар Кавалёў:
– Калі ён пачынае гарэць, тушыць яго дужа складана, дужа непрыемна, таму што гэты прыродны матэрыял, ён гарыць у глыбіні пакладу, ён гарыць без доступа кісларода і дзеля таго, каб патушыць торф на адзін кубічны метр торфа неабходна мінімум дзесяць кубічных метраў вады – гэта велізарныя работы, гэта вельмі складаныя работы, таму прыродныя пажары – вельмі сур’ёзныя бедства.
На сённяшні дзень у сямідзесяці адным раёне краіны дзейнічае часовая забарона на наведванне лясоў. На асаблівым кантролі памежныя з Украінай раёны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł За чэрвень у Беларусі адбылося 46 лясных пажараў – невялікія паказчыкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.