У Вільні прайшоў канцэрт польскай музыкі
На Катэдральную плошчу Вільні 3 ліпеня WakacyjnaTrasęDwójki запрасіла усіх жадаючых на бясплатны канцэрт адкрыцця сезону.
Artykuł У Вільні прайшоў канцэрт польскай музыкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На Катэдральную плошчу Вільні 3 ліпеня WakacyjnaTrasęDwójki запрасіла усіх жадаючых на бясплатны канцэрт адкрыцця сезону.
Музычная імпрэза адбылася на польскай мове. У канцэрце ўдзельнічалі зоркі з Польшчы і Італіі: Славамір Стахурскі, Дар’я Рычы і Паверы, Куба Шмайкоўскі, Дай То Гласняй, Караліна Станіслаўчык, Андрэ Камода, Класік.
Да печатку канцэрта працавалі атракцыёны, падрыхтаваныя #TVPWilno для дзяцей і дарослых.
На галоўнай плошчы Вільні сабралася вельмі шмат літоўцаў, палякаў ды іншых турыстаў, яна ледзь змясціла ўсіх.
Як зазначалі арганізатары канцэрта, гэта была ўнікальная магчымасць пачаць лета ў рытме лепшых хітоў. А хіты сапраўды былі файнымі і запальвалі сэрцы прысутных. Людзі не толькі падпявалі, але і актыўна танчылі пад гучныя рытмы і святла музыку аж да самай поўначы. Як адзначалі наведвальнікі імпрэзы, палякі разам з італьянцам сваімі выступамі запомняцца ім надоўга.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Вільні прайшоў канцэрт польскай музыкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.