Анонс: 5-га ліпеня „Госць Рацыі” – Святлана Чакушка
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з "Госцяй Рацыі" - удзельніцай гурту "Мярэжа" Святланай Чакушка.
Artykuł Анонс: 5-га ліпеня „Госць Рацыі” – Святлана Чакушка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На выходных вёсцы Нарва прайшоў Фестываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ. Сярод выступоўцаў сваім рэпертуарам і майстэрствам падачы безумоўна выдзяліўся гурт „Мярэжа” з Беларусі, які выканаў беларускія традыцыйныя песні, а пасля зладзіў беларускія танцы для ўсіх гледачоў.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцяй Рацыі” – удзельніцай гурту „Мярэжа” Святланай Чакушка пра тое, ці натуральна гучаць беларускія песні на Падляшшы, як можна ўратаваць памяць пра Купалле на гэтых землях і якія маюцца ў Беларусі ўмовы для спрыяння этнаграфічна-канцэртовай дзейнасці.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзельніцай гурту „Мярэжа” Святланай Чакушка, слухайце ў аўторак, 5-га ліпеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 08.10 адпаведна.
Artykuł Анонс: 5-га ліпеня „Госць Рацыі” – Святлана Чакушка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.