Украіна арыштавала беларускія і расейскія вагоны з угнаеньнямі на суму звыш $12 млн
Офіс генпракурора Ўкраіны паведаміў, што ва Ўкраіне арыштавалі 315 беларускіх і расейскіх вагонаў зь мінэральнымі ўгнаеньнямі. Іх агульны кошт ацэньваецца больш як у 350 млн грыўняў (звыш $12 млн).