Пяць за тыдзень. Гарады Беларусі актыўна братаюцца з расейскімі на фоне разрыву пагадненьняў з Украінай
Новым пабрацімам Менску стаў расейскі Екацярынбург. Пагадненьне аб заключэньні пабрацімскіх сувязей было падпісана 5 ліпеня на пляцоўцы Міжнароднай прамысловай выставы «Інапрам-2022».