Музей вузкакалейкі ствараецца каля Ліды
Недалёка ад Ліды гісторыка-культурная ўстанова “Нязведанная вузкакалейка” на базе торфабрыкетнага завода “Дзітва” стварае першы ў Беларусі музей вузкакалейнай тэхнікі.
Artykuł Музей вузкакалейкі ствараецца каля Ліды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Недалёка ад Ліды гісторыка-культурная ўстанова “Нязведанная вузкакалейка” на базе торфабрыкетнага завода “Дзітва” стварае першы ў Беларусі музей вузкакалейнай тэхнікі.
Сябры гісторыка-культурнай установы “Нязведанная вузкакалейка” займаюцца пошукам і дастаўкай рэдкай вузкакалейнай тэхнікі. Будучы музей ужо набыў і мае два крытыя грузавыя вагоны – нямецкі 1948 года і савецкі 1968 года, мотадрэзіну з прычэпам, а таксама даваенныя ваганеткі і іншыя экспанаты.
Нагадаем, что вузкакалейкі – гэта маленькія чыгункі. Яны з’явіліся ў Беларусі напрыканцы XIX стагоддзя.У 1895 годзе па вузкалейцы прайшоў першы цягнік ад станцыі Свянцяны праз Лынтупы да Паставаў, а пасля і да Глыбокага. Вузкакалейкі дапамагалі звязваць маленькія гарады з вялікімі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Музей вузкакалейкі ствараецца каля Ліды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.