На мяжы зь Літвой затрымалі 4 чалавек. Памежнікі стралялі па машыне
Уначы 6 ліпеня на мяжы зь Літвой полацкія памежнікі абстралялі аўтамабіль з чатырма чалавекамі, якія нібыта спрабавалі схавацца ў лесе на аўтамабілі і «не рэагавалі на патрабаваньні спыніцца», паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.