Ва Ўкраіне арыштавалі актывы кампаній «Роснефть», «Газпром» і «Росатом»
Суд ва Ўкраіне арыштаваў актывы ўкраінскіх прадпрыемстваў, якія належаць расейскім кампаніям «Роснефть», «Газпром» і «Росатом». Агульны кошт актываў склаў больш за два мільярды грыўняў (больш за 70 мільёнаў даляраў).