Сяргей Ціханоўскі пераведзены ў Магілёўскую калонію
![Сяргей Ціханоўскі пераведзены ў Магілёўскую калонію](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/05/ціханоўскі-833x400.jpg)
Тут блогер будзе адбываць сваё пакаранне: яго асудзілі на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Artykuł Сяргей Ціханоўскі пераведзены ў Магілёўскую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітычны зняволены Сяргей Ціханоўскі пераведзены ў магілёўскую калонію.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/05/%D1%86%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96-833x400.jpg)
Пра гэта паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAYMog. Тут блогер будзе адбываць сваё пакаранне: яго асудзілі на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня 2020 года ў Гародні падчас перадвыбарчага пікету. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў арганізацыі масавых беспарадкаў і перашкодзе ажыццяўленню выбарчых правоў. Эксперты называюць прысуд Ціханоўскаму “паказальна суровым”.
„Гэта ён прыдумаў крыўдны мем пра вусатае насякомае, якое трэба прыбіць тапкам”, — прыгадвае палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. І цяпер Ціханоўскі „расплачваецца і за сваю палітычную апазіцыйнасць, і за сваю харызму, за вострую палітычную сатыру”.
Лісты Святланы Ціханоўскай да мужа не даходзяць.
Artykuł Сяргей Ціханоўскі пераведзены ў Магілёўскую калонію pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.