Паўла Вінаградава змясцілі ў ШІЗА
Актывіста Паўла Вінаградава амаль адразу пасля этапу ў калонію змясцілі…
Artykuł Паўла Вінаградава змясцілі ў ШІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Актывіста Паўла Вінаградава амаль адразу пасля этапу ў калонію змясцілі ў ШІЗА Стала вядома, што блогера і актывіста Паўла Вінаградава па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію № 11 амаль адразу закінулі ў ШІЗА тэрмінам на 5 сутак, паведамляюць праваабаронцы. У штрафным ізалятары вязняў утрымліваюць без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру. Паўла затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно.
Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). 10 сакавіка ў Менскім абласным судзе пачаўся разгляд справы, але суд над палітвязнем зрабілі закрытым. Ужо 16 сакавіка Паўлу Вінаградаву прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Artykuł Паўла Вінаградава змясцілі ў ШІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.