У Гішпаніі знайшлі парэшткі найстаражытнейшага чалавека ў Эўропе
Група археолягаў, якія працуюць на стаянках Атапуэрка на поўначы Гішпаніі, выявіла фрагмэнт сківіцы чалавека, які жыў прыблізна паміж 1,2 і 1,4 мільёна гадоў таму. Гэта найстаражытнейшыя астанкі, знойдзеныя ў Эўропе.