У МЗС Беларусі выклікалі амбасадара Швецыі
Афіцыйны Менск абураны "укрывальніцтвам" і "утоеным вывазам грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў вышуку".
Artykuł У МЗС Беларусі выклікалі амбасадара Швецыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У МЗС Беларусі выклікалі амбасадара Швецыі Крысціну Юханесан, каб заявіць пратэст. Афіцыйны Менск абураны „укрывальніцтвам” і „утоеным вывазам грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў вышуку„. Гаворка ідзе пра Віталя і Уладзіслава Кузнечыкаў, якія змаглі ўцячы за мяжу.
Акрамя ўручэння ноты, „з улікам названых недружалюбных крокаў афіцыйнага Стакгольма кіраўніку амбасады Швецыі даведзены прынятыя беларускім бокам меры ў дачыненні да амбасады і яе супрацоўнікаў”.
Жыхары Віцебска, бацька і сын Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў мірных масавых пратэстах. Ім пагражаў крымінальны пераслед. У прытулку ў Швецыі ім адмовілі. Тады мужчыны перабраліся праз плот дыппрадстаўніцтва і засталіся на тэрыторыі амбасады ў Менску.
У пачатку лета 2022 года стала вядома, што Кузнечыкам удалося вырвацца з Беларусі і яны цяпер знаходзяцца ў Латвіі.
Фота: blizko.by
Artykuł У МЗС Беларусі выклікалі амбасадара Швецыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.