XXVII этнафестываль Czeremcha. Шмат культур і народаў
Гэта адно з найлепшых фальклорных мерапрыемстваў у Польшчы і адзінае ў сваім родзе на Падляшшы.
Artykuł XXVII этнафестываль Czeremcha. Шмат культур і народаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З 22 па 24 ліпеня 2022 года Чарэмша (Падляшскае ваяводства) у 27-ы раз прымае аматараў фальклору з усёй Польшчы. Гэта адно з найлепшых фальклорных мерапрыемстваў у Польшчы і адзінае ў сваім родзе на Падляшшы. Гэтым разам у Чарэмшы выступаюць 14 музычных гуртоў з Польшчы і замежжа.
Мерапрыемства арганізавана Таварыствам аматараў народнай культуры і Гмінным цэнтрам культуры.
Чарэмшанскі этнафестываль — гэта не толькі канцэрты гуртоў і паказы народнай творчасці, але і перформансы, рамесніцкія, музычныя і кулінарныя майстар-класы, спектаклі, кінапаказы.
Беларусь на фестывалі будзе прадстаўляць Зміцер Вайцюшкевіч.
Artykuł XXVII этнафестываль Czeremcha. Шмат культур і народаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.