МУС пракаментавала новы закон пра выезд за мяжу
Па словах начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Аляксея Бягуна, гаворкі пра масавае абмежаванне выезду грамадзян краіны за мяжу не вядзецца.
Artykuł МУС пракаментавала новы закон пра выезд за мяжу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Міністэрства ўнутраных спраў пракаментавала новы закон, які ўзмацняе абмежаванні на выезд беларусаў за мяжу.
Па словах начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Аляксея Бягуна, гаворкі пра масавае абмежаванне выезду грамадзян краіны за мяжу не вядзецца. „Гэта дакладныя карэкціроўкі закона, якія накіраваныя на ўдасканаленне праваадносін, у тым ліку ў галіне афармлення дакументаў і выезду за мяжу”, — распавёў Бягун у эфіры дзяржаўнага канала.
Па яго словах, абмежаванні, якія ўводзяцца, закранаюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі. Але яны часовыя, будуць дзейнічаць цягам шасці месяцаў.
„Права грамадзяніна можа быць абмежавана, калі ён прыцягнуты да адміністрацыйнага парушэння ў галіне парадку кіравання. І для таго, каб забяспечыць спагнанне штрафу”, — патлумачыў кіраўнік ведамства.
Згодна з новаўвядзеннямі, КДБ можа забараніць выезд з краіны не толькі тым, хто стаіць на прафілактычным уліку, але і тым, чый выезд нібыта „супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны”.
Абмежаванні будуць тычыцца тых, хто трапіў пад адміністрацыйны працэс, у тым ліку і праз „палітычны” артыкулы — „непадпарадкаванне”, „масавыя мерапрыемствы” і г.д. Яшчэ выпускаць за мяжу людзей ў пагонах будуць толькі з дазволу кіраўніцтва. Гэтае правіла і так ужо дзейнічала ў сілавых структурах, але неафіцыйна. А цяпер яго замацуюць. Гэта датычыцца не толькі сілавікоў, але і ратавальнікаў.
Artykuł МУС пракаментавала новы закон пра выезд за мяжу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.