Эйсмант: Беларускі саюз жанчын заўсёды будзе на перадавой добрых і патрэбных ініцыятыў у нашай краіне
"Вы цудоўна ведаеце адносіны нашага Прэзідэнта да беларускай жанчыны. Да простай беларускай жанчыны і да ўсіх беларускіх жанчын. Гэта безумоўны давер і гэта безумоўная любоў. Але ў сувязі з гэтым на Беларускі саюз жанчын накладаецца вельмі сур'ёзная адказнасць", - сказала Наталля Эйсмант.