Фестываль „Тутака” – ужо 15 і 16 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка
У праграме фестывалю: забавы для дзяцей, майстар-класы, акцыі ў падтрымку палітвязняў і, канешне, канцэрт, на завяршэнне якога абяцаюць выступ-сюрпрыз.
Artykuł Фестываль „Тутака” – ужо 15 і 16 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
“Гэта фестываль сучаснай беларускасці”, – так пра “Фестываль абуджаных “Tutaka” кажуць яго арганізатары.
Фестываль пройдзе 15-16 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка, і хоча сабраць усіх беларусаў, незалежна ад краіны іх паходжання. Старшыня фонду Tutaka Павел Станкевіч пры гэтым заўважае, што адным з галоўных фактараў стварэння беларускасці на Падляшшы і агулам у Польшчы з’яўляецца на сёння беларуская дыяспара:
– Цяпер дыяспара ёсць вельмі важным фактарам стварэнння беларускасці на Падляшшы і ўвогуле ў Польшчы. І напэўна трэба думаць пра іх. Калі ідзе, напрыклад, пра наш палітычны бок, вядома, што гэтым больш цікавіцца дыяспара. Усё, што адбываецца па палітычных прычынах тут, то, напэўна, наш галоўны глядач – гэта дыяспара. Але мы ўвесь час шукаем сувязі, супольныя кропкі, каб аб’яднаць і злучыць дыяспару і меншасць.
“Фестываль Tutaka – гэта добрая нагода, каб паказаць сучасную беларускую культуру”, – кажа сябра праграмнай рады фонду TUTAKA Зміцер Косцін:
– Магчыма як раз „Тутака” – гэта такая нагода паказаць, што сучасную культуру можна ствараць па-за Беларуссю і на Падляшшы таксама. Не абвязкова гэта можа быць этнічны, эстрадны калектыў з народнымі песнямі. Гэта можа быць электронны праект, можна, напрыклад, і хіп-хоп ствараць таксама па-беларуску.
Падрабязная праграма фестывалю ёсць у сацыяльных сетках, а таксама на сайце нашага радыё. У праграме: забавы для дзяцей, майстар-класы, акцыі ў падтрымку палітвязняў і, канешне, канцэрт, на завяршэнне якога абяцаюць выступ-сюрпрыз. Беларускае Радыё Рацыя – медыйны партнёр фестывалю.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Фестываль „Тутака” – ужо 15 і 16 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.