У сьвеце рэагуюць на новы прысуд Кацярыне Андрэевай і заклікаюць узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі
БАЖ і Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў выказалі пратэст у сувязі з новым прысудам палітзьняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай. Амбасада ЗША назвала прысуд ганебным. Сьвятлана Ціханоўская лічыць, што Кацярыну Андрэеву «ў здрадзе абвінавачваюць людзі, якія здрадзілі Беларусі».