Масавыя затрыманні прайшлі ў Драгічыне, вядома пра як мінімум 10 чалавек
Узброеныя сілавікі ў цывільнай вопратцы правялі ў горадзе вобшукі і канфіскавалі знойдзеныя грашовыя сродкі.
Artykuł Масавыя затрыманні прайшлі ў Драгічыне, вядома пра як мінімум 10 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Берасцейскай «Вясне» стала вядома пра як мінімум 10 затрыманых учора ў Драгічыне. Магчыма, затрыманні працягваюцца і сёння.
Узброеныя сілавікі ў цывільнай вопратцы правялі ў горадзе вобшукі і канфіскавалі знойдзеныя грашовыя сродкі. Тых, каго не засталі дома, шантажавалі праблемамі для родных. Некаторыя ўжо атрымалі прысуды ў выглядзе сутак і штрафаў.
Меркавана, сярод затрыманых — Малашыцкія Андрэй і Ірына.
13 ліпеня масавыя затрыманні прайшлі і ў суседнім райцэнтры Іванава.
Artykuł Масавыя затрыманні прайшлі ў Драгічыне, вядома пра як мінімум 10 чалавек pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.