Расейскамоўныя банэры ад Міністэрства культуры
Міністр культуры Анатоль Маркевіч працягвае мэтанакіравана знішчаць беларускую культуру, мову і фальсіфікаваць беларускую гістарычную спадчыну.
Artykuł Расейскамоўныя банэры ад Міністэрства культуры pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У мэтах папулярызацыі культурнага патэнцыялу і гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь Міністэрствам культуры “распрацавала” эскізы банэраў, якія адлюстроўваюць юбілейныя даты 2022 года. Гэтыя эскізы згодна з заключэннем рабочай групы Міжведамаснага савета па рэкламе ад 4 мая 2022 года № 6-2022 прызнаны сацыяльнай рэкламай і могуць усюды выкарыстоўвацца. Банэры ўжо вырабленыя, прысвечаныя Максіму Танку, Якубу Коласу, Янку Купалу, беларускаму кнігадрукаванню, мастаку Міхаілу Савіцкаму і г.д. Усе банэры выкананы на расейскай мове.
Міністр культуры Анатоль Маркевіч працягвае мэтанакіравана знішчаць беларускую культуру, мову і фальсіфікаваць беларускую гістарычную спадчыну.
Адзін такі банэр да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ўжо ўстаноўлены на выездзе з Наваградка ў бок Карэлічаў. Устаноўка іх па ўсёй Беларусі працягваецца.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Расейскамоўныя банэры ад Міністэрства культуры pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.