У Гішпаніі 360 чалавек памерлі праз анамальную сьпякоту
Інстытут грамадзкай аховы здароўя Гішпаніі паведаміў, што анамальная сьпякота ў краіне стала прычынай сьмерці ўжо 360 чалавек. Пік сьмерцяў прыпаў на мінулую пятніцу, калі было зарэгістравана 123 выпадкі гібелі людзей, зьвязаных са сьпякотай.