Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Июль
2022

Выйшла кніга былога вязня гітлераўскіх і сталінскіх лагераў

0
Выйшла кніга былога вязня гітлераўскіх і сталінскіх лагераў

Гэта кніга твораў Самсона Пярловіча – паэта з Наваградку, які ў сваім жыцці прайшоў праз шматлікія выпрабаванні і пакуты, найбольшыя з іх былі – гітлераўскія і сталінскія лагеры.

Artykuł Выйшла кніга былога вязня гітлераўскіх і сталінскіх лагераў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

У Менску выйшла з друку ўнікальная кніга твораў Самсона Пярловіча (1923-2001) – паэта з Наваградку, чалавека складанага лёсу, які ў сваім жыцці прайшоў праз шматлікія выпрабаванні і пакуты, найбольшыя з іх былі – гітлераўскія і сталінскія лагеры. Кніга мае назву “Сэрца замірае ад тугі”.

Яе склаў і напісаў да выдання прадмову даследчык беларускай літаратуры са Слоніма Сяргей Чыгрын.

У прадмове Сяргей Чыгрын знаёміць чытачоў з лёсам Самсона Пярловіча. У 1943 годзе 20-гадовага юнака схапілі немцы і павезлі ў Германію. Везлі яго і іншых юнакоў і дзяўчат на Рыгу. Па дарозе ён і яшчэ некалькі хлопцаў скокнулі з вагона. Але хутка іх схапіла латышская жандармерыя. Пасля допытаў іх адправілі на Лібаву, дзе хутка Самсон са сваімі сябрамі апынуўся ў лагеры за калючым дротам. Адтуль хлопцы зноў уцяклі і некалькі тыдняў былі вольнымі. Але хутка іх зноў арыштавалі і адправілі ажно ў Вену. Вызвалілі Самсона Пярловіча ў пачатку красавіка 1945 года. А першае мая ён далучыўся да савецкіх воінаў.

Пасля вайны юнак вярнуўся на родную Наваградчыну і пачаў супрацоўнічаць з Наваградскай раённай газетай. У гэты час у розных рэгіёнах Заходняй Беларусі ўтварыліся падпольныя маладзёжныя суполкі, якія вырашылі супраціўляцца мерапрыемствам савецкай улады, скіраваным на вынішчэнне беларушчыны. Галоўнай мэтай змагання маладзёжнага падполля было здабыццё незалежнасці Беларусі. Да іх далучыўся і Самсон Пярловіч. 30 траўня 1947 года ён быў арыштаваны. Яго і ўсіх астатніх хлопцаў і дзяўчат завезлі ў Баранавічы ў турму “Крывое кола”, там іх і дапытвалі.

Перад арыштам у Самсона Пярловіча знайшлі верш “Паднімецца крыўда”, які ён напісаў у 1947 годзе. Другая страфа верша гучала так:

Бо Сталін — тыран і старых, і малых —

Запрогшы ў прыгонныя ёрмы,

Нявіннай крывёй суцяшае іклы,

Каму колькі жыць ставіць нормы…

Пра гэты верш ведаў нават сам Цанава. Ён так хацеў паглядзець на юнака з Наваградчыны, які набраўся мужнасці ўзняць голас супраць Сталіна, што Пярловіча з Баранавіч адправілі ў Менск на допыт да Цанавы. Самсон Пярловіч успамінаў: “Заходжу ў кабінет. Там шмат чыноў НКВД. Выходзіць з-за стала нейкі гарбаносенькі чалавек. Гэта быў Цанава. Паказвае тэкст майго верша і пытае: “Твой?”. “Мой”. “Ды як жа ты набраўся нахабства так напісаць пра геніяльнага чалавека? Сталін — бацька народаў”, — закрычаў Цанава. “Для вас, можа, і бацька народаў, а для беларускага народа — палач”, — адказваю. Малады я тады быў, гарачы, ды і тэрмін ведаў. Як цяпер бачу: Цанава весь расчырванеўся і кажа па-беларуску: “Не мані!…” .

За верш і за СВБ Самсона Пярловіча асудзілі на 10 гадоў сталінскіх лагераў. Яго выслалі на лесапавал у лагер Усць-Вым (Комі АССР), потым беларускі юнак будаваў шахты ў спецлагерах Караганды. Гэта былі шахты імя Кастэнкі, 107-я, 120-я…

Пётр Андрэеў, Самсон Пярловіч і Пятро Глебка на сустрэчы ў Наваградскай бібліятэцы, 1960-я гады.

Восенню 1956 года Самсон Пярловіч вярнуўся ў родны Наваградак, дзе і пражыўш сваё жыццё. Пісаў вершы, трохі друкаваўся, паспеў выдаць некалькі сваіх зборнічкаў.

У кнігу “Сэрца замірае ад тугі” Сяргей Чыгрын уключыў вершы паэта, сатырычныя творы і аповесць “Да белых мядзведзяў”, а таксама ўспаміны тых людзей, хто ведаў і сябраваў з Самсонам Пярловічам.

Кніга Самсона Пярловіча ў бліжэйшы час паступіць менскую кнігарню “Акадэмічная кніга”.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Выйшла кніга былога вязня гітлераўскіх і сталінскіх лагераў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Собянин: Уникальный культурно-досуговый центр «Полярный» достроят в этом году





Москва

Оксана Федорова представила на выставке-форуме «Россия» премьеру фильма «Петербург Шаляпина и Рахманинова»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин. Главное за день



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Сергей Брановицкий

Создание Презентации для Артиста, Актера, Музыканта, Писателя, Поэта, людей Творческих профессий, продвижения услуг и брендов!




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Гол Чалова с пенальти принес ЦСКА победу над "Зенитом" в чемпионате России

ЦСКА обыграл «Зенит» в Санкт-Петербурге впервые за 13 лет

Суперкамбэк определил нового лидера чемпионата Алипа


Новак Джокович

Джокович получил удар бутылкой по голове и упал после матча



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


News Every Day

PFL MENA 1: Best photos from Riyadh



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России