Марэк Чарны: Турыстаў з Беларусі ў Белавежы няма, і нават не чакаецца
Пасля 10-і месяцаў закрыцця тэрыторыі з-за міграцыйнага крызісу, турысты паступова вяртаюцца ў Белавежу.
Artykuł Марэк Чарны: Турыстаў з Беларусі ў Белавежы няма, і нават не чакаецца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пасля 10-і месяцаў закрыцця тэрыторыі з-за міграцыйнага крызісу, турысты паступова вяртаюцца ў Белавежу.
Чаму сярод іх не чакаюць гасцей з Беларусі, патлумачыў прадстаўнік сферы турыстычнага бізнесу Белавежы Марэк Чарны:
-Усе памежныя пераходы ў ваколіцах Белавежы – пешы, роварны, а таксама аўтамабільны ў Пясчатках – закрытыя. Таксама не вельмі шмат у ваколіцах Белавежы турыстычных пераходаў, якія можна для гэтага руху выкарыстаць. Я мяркую, што гэта працягнецца, пакуль сітуацыя на ўсходзе не нармалізуецца.
Для павелічэння колькаці польскіх турыстаў у Белавежы мясцовыя прадпрымальнікі прапануюць увесці спецыяльны турыстычны бон (ваўчар) для наведвання мясцовасці. Ужо ў наступны чацвер такая прапанова будзе агучана на пасяджэнні парламенцкага падкамітэта па турызме ў Варшаве.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Марэк Чарны: Турыстаў з Беларусі ў Белавежы няма, і нават не чакаецца pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.