Роберт Тышкевіч: Польшча ніколі не прызнае аднабакова акт далучэння Беларусі да Расеі
Сусветныя эксперты чакалі, што 15-га ліпеня Пуцін можа падпісаць «пакт аб аб'яднанні» Расеі, Беларусі і Украіны. Аднак падпісання не адбылося, хаця пагроза відавочная.
Artykuł Роберт Тышкевіч: Польшча ніколі не прызнае аднабакова акт далучэння Беларусі да Расеі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сусветныя эксперты чакалі, што ў пятніцу, 15-га ліпеня Пуцін падчас сустрэчы з Саветам бяспекі можа падпісаць «пакт аб аб’яднанні» Расеі, Беларусі і Украіны. Аднак падпісання не адбылося, хаця пагроза такога саюза відавочная.
Сітуацыю каментуе Дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч:
-Мы сёння бачым, што Лукашэнка аддае цалкам уладу ў Беларусі ў рукі Пуціну. Можна сказаць, пазбаўляе Беларусь сваёй незалежнасці. Мы нязменна будзем стаяць на той пазіцыі, што Беларусь ёсць і мусіць застацца незалежнай краінай, суб’ектам міжнароднага права, які ў стане ажыццяўляць уладу ва ўласнай краіне самастойна. Гэта праўда, што Аляксандр Лукашэнка дазволіў Пуціну акупацыю Беларусі. Сёння Беларусь знаходзіцца пад расейскай акупацыяй. Але ўлада Лукашэнкі не вечная.
Паводле экспертаў, імавернае аб’яднанне Расеі, Беларусі і Украіны можа адбыцца ўжо сёлета праз падпісанне дагавора паміж Пуціным, Лукашэнкам і Януковічам. Далей дакумент будзе ратыфікаваны Дзярждумай і зацверджаны Саветам Федэрацыі, пасля чаго і ўступіць у законную сілу.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Роберт Тышкевіч: Польшча ніколі не прызнае аднабакова акт далучэння Беларусі да Расеі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.