«Зрабіце правільны выбар». Украінскі сьпявак, які пайшоў на фронт, заклікаў беларусаў не выконваць загад аб нападзе на Ўкраіну. ВІДЭА
Саліст папулярнага ва Ўкраіне гурту «Антитіла», моладзевы амбасадар UNICEF ва Ўкраіне, валянтэр і цяпер добраахвотнік Сіл тэрытарыяльнай абароны Ўзброеных сіл Украіны Тарас Таполя заклікаў беларускіх афіцэраў і салдат не выконваць «злачынны загад аб наступе на Ўкраіну».