Супольны канцэрт “Znak Stop”, Валерыі Валадзько і Андруся Такінданга ў Варшаве
Гасцей 23 ліпеня чакаюць новыя праграмы, акустычныя версіі песень, а таксама сапраўдная душэўнасць і сяброўская атмасфера.
Artykuł Супольны канцэрт “Znak Stop”, Валерыі Валадзько і Андруся Такінданга ў Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Два дуэты: гурт “Znak Stop”, а таксама Валерыі Валадзько і Андруся Такінданга – выступяць у Варшаве 23-га ліпеня. Гасцей чакаюць новыя праграмы, акустычныя версіі песень, а таксама сапраўдная душэўнасць і сяброўская атмасфера.
“Да таго ж мы прапануем засвяваць нашую адметную песню “У сэрцы свабода” разам з прыхільнікамі”, – распавядаюць асаблівасці падзеі ўдзельнікі бэнду “Znak Stop” Алёна Палачанская і Андрэй Лугін.
-Гэтая песня напісалася ў жніўні 2020 года, у той час, калі нашыя людзі былі максімальна разам. Калі мы ўсе зрабілі вялікі глыток свабоды. І хочам, каб гэта засталося з намі. Хочам, каб людзі імкнуліся быць свабоднымі. Наконт далейшых планаў дуэту “Znak Stop”, то запісалася новая песня і ў планах знайсці вольны час, каб запісаць яе.
-Таксама плануем зрабіць большы акцэнт на нашых відэа на Ютуб-канале.
На думку музыкаў, такім чынам яны змогуць прэзентаваць сваю творчасць найбольш багата. А пакуль прапануюць усім завітаць на канцэрт 23-га ліпеня ў Варшаве ў клуб “Beer Station Pub” (Lwowska, 17).
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Супольны канцэрт “Znak Stop”, Валерыі Валадзько і Андруся Такінданга ў Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.