«Дарагія цукар і алей, танныя клубніцы і памідоры». Колькі каштуе беларусам жыць у Батумі
Супрацоўнік мэдыйнай сфэры Сямён разам зь сям’ёй (жонка і двое непаўналетніх дзяцей) пераехалі ў грузінскі Батумі год таму — у ліпені 2021 году. Прычынай пераезду сталі магчымыя рэпрэсіі ў Беларусі.