Двое дзяцей і выхавальнік пацярпелі пры наездзе машыны на групу дашкольнікаў у Японіі
Інцыдэнт адбыўся ў японскай прэфектуры Сідзуока, калі шасцёра малышоў у суправаджэнні выхавальніка ішлі ў дзіцячы сад. 40-гадовы мужчына на аўтамабілі ўрэзаўся ў групу дашкольнікаў. Мужчына самастойна звярнуўся да праваахоўнікаў.