У Чаромсе пройдзе XXVII этнафестываль розных культур і народаў
![У Чаромсе пройдзе XXVII этнафестываль розных культур і народаў](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/фэст.png)
Гэта адно з найлепшых фальклорных мерапрыемстваў у Польшчы, і адзінае ў сваім родзе на Падляшшы.
Artykuł У Чаромсе пройдзе XXVII этнафестываль розных культур і народаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
З 22 па 24 ліпеня 2022 Чаромха (Падляшскае ваяводства) у 27 раз прыме аматараў фолку з усёй Польшчы.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/07/%D1%84%D1%8D%D1%81%D1%82.png)
У мінулыя гады фестываль атрымаў высокую ацэнку гледачоў і выканаўцаў. Гэта адно з найлепшых фальклорных мерапрыемстваў у Польшчы, і адзінае ў сваім родзе на Падляшшы. Гэтым разам у Чаромсе выступяць 14 музычных калектываў з Польшчы і замежжа. Мерапрыемства арганізавана Таварыствам аматараў народнай культуры і Гмінным асяродкам культуры ў Чаромсе, а прымае яго вядомы ў Польшчы фольк-гурт Czeremszyna. EthnoFestiwal Czeremcha — гэта не толькі канцэрты гуртоў і дэманстрацыя народнай творчасці, але і перформансы, рамёствы, музычныя і кулінарныя майстар-класы, выставы, кінапаказы, выступы музыкаў- гарманістаў. Сямнаццаты раз у гісторыі фестывалю адбудзецца кулінарны конкурс на рэгіянальную страву з удзелам вядомых польскіх кухараў Анэты і Яна Куроня, Яанна Якубюка, Барбары Старэцкай і Збышака Кмеця.
У сёлетняй імпрэзе выступяць: CZEREMSZYNA (Польшча), HORYNA (Украіна), STASIUK / HAYDAMAKY (Польшча / Украіна) NOMFUSI (Паўднёвая Афрыка) PotoCK (Польшча) ТОДАР ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ (Беларусь) WoWaKin (Польшча) TOMÁŠ KOČKO & ORCHESTR (Чэхія) DJ EMPE і DJ WOJ (Польшча) UGLA (Польшча), KAPELA BRODÓW (Польшча) HAMDAM (Польшча) DUCKSHELL (Венгрыя).
Адбудуцца суправаджальныя мерапрыемствы, у тым ліку: праект Эльжбеты Дзюк, Кшыштафа Рэніка БЕЖАНЦЫ З ТЫБЕТУ (выстава з прэзентацыяй фільмаў і сустрэча, прысвечаная тыбецкім бежанцам у Індыі), паказ фільмаў «Petites Planetes», спектакль „Вольнага тэатру”, MANUAL CINEMA, Operation Czysta Rzeka, прэзентацыя рытуал, які выконваюць Horyna, Jarmark Handicrafts, сустрэчы з Войтэкам Каранкевічам і іранцам у Польшчы – Міхалам Махамадрэзам Рэзазадэ
Фестываль распачнецца канферэнцыяй пад назвай «Сучасныя формы перадачы традыцыйнай культуры — фармальная і нефармальная адукацыя». Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Арганізатары ў партнёрстве з Koleje Mazowieckie забяспечваюць бясплатны цягнік Варшава-Усходняя – Чаромха – Варшава-Усходняя.
Паводле прэс-рэлізу
Artykuł У Чаромсе пройдзе XXVII этнафестываль розных культур і народаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.