Расейца асудзілі за скачок над Вечным агнём у Менску
Адпраўлены ў калонію грамадзянін Расеі з'яўляецца выпускніком ваеннай ВНУ, працуе менеджэрам у прыватнай расейскай кампаніі.
Artykuł Расейца асудзілі за скачок над Вечным агнём у Менску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Вырак за скачок над Вечным агнём. Суд Партызанскага раёна Менску прысудзіў 13 месяцаў калоніі агульнага рэжыму грамадзяніну Расеі, прызнаўшы яго вінаватым у хуліганстве.
Сёлета ў красавіку расеец, імя якога не паведамляецца, знаходзячыся ў беларускай сталіцы, папрасіў свайго сябра сфатаграфаваць яго на фоне мемарыялу на Плошчы Перамогі, у тым ліку — у скачку над Вечным агнём.
У прэс-службе суду заявілі, што падсудны «прызнаў віну ў поўным аб’ёме і раскаяўся ў зробленым». Адпраўлены ў калонію грамадзянін Расеі з’яўляецца выпускніком ваеннай ВНУ, працуе менеджэрам у прыватнай расейскай кампаніі і мае на ўтрыманні дваіх малалетніх дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Расейца асудзілі за скачок над Вечным агнём у Менску pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.