Што можа пераламаць сітуацыю на ўкраінска-расейскім фронце?
Сваімі думкамі з Радыё Рацыя падзяліўся палітолаг Павел Усаў.
Artykuł Што можа пераламаць сітуацыю на ўкраінска-расейскім фронце? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Што можа пераламаць сітуацыю на ўкраінска-расейскім фронце?
Сваімі думкамі з Радыё Рацыя падзяліўся палітолаг Павел Усаў:
– Перш за ўсё, канешне, гэта масавыя пастаўкі ўзбраення з боку НАТА для ўкраінскага войска: цяжкая тэхніка, цяжкое ўзбраенне ракетнай сістэмы, таксама сістэмы супрацьпаветранай абароны, якія б маглі замацаваць ключавыя стратэгічныя пункты тэрыторыі Украіны, забяспечыць іх ад ракетных удараў з боку Расеі. Гэта замацаванне ўкраінскага ўзбярэжжа на пункце Адэсы. І, канешне ж, тыя ракетныя сістэмы, якія б забяспечылі дыстанцыйнае паражэнне расейскай арміі на некалькі кіламетраў углыб тых захопленых тэрыторый. І, канешне, нанясенне ўдараў па расейскай вайсковай інфраструктуры на тэрыторыі самой Расеі.
Без пераносу вайны на тэрыторыю агрэсара (у тым ліку суагрэсара) пераламаць сітуацыю будзе цяжка, мяркуе эксперт. Сярод асноўных мэтаў для ўдараў мусіць быць Крымскі мост як сімвалічны і псіхалагічны элемент супрацьдзеяння расейскай арміі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Што можа пераламаць сітуацыю на ўкраінска-расейскім фронце? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.