Пуцін шантажуе Эўропу, каб тая запусьціла «Паўночны паток – 2»
![Пуцін шантажуе Эўропу, каб тая запусьціла «Паўночны паток – 2»](https://gdb.rferl.org/08090000-0a00-0242-06de-08da60495a45_w800_h450.jpg)
Пастаўкі газу ў Эўропу праз газаправод «Паўночны паток» могуць быць скарочаныя ўжо ў ліпені, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Кампэнсаваць гэта ён прапанаваў запускам газаправоду «Паўночны паток – 2» (праект быў спынены з прычыны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну).