Дэпартамэнт па авіяцыі РБ: справаздача ICAO не вытрымлівае крытыкі
Улады ў Беларусі рэзка нэгатыўна выказаліся пра выхад справаздачы Міжнароднага агенцтва цывільнай авіяцыі ICAO, у якой прыведзены вынікі расьсьледаваньня прымусовай пасадкі самалёта Ryanair Атэны-Вільня 18 траўня 2021 году ў Менску.